Словы за гарбатай: спасылкі за 2014—2016

auntiepixelante.com — цудоўная жанчына з цудоўнымі гульнямі і тэкстамі. У яе таксама ёсць auntiepixelante.com/twine — уводзіны ў Twine, праграму для стварэння інтэрактыўных апавяданняў. З ілюстрацыямі. З парадамі па выбару сюжэта. Ня! [англійская, людзі, творчасць, інтэрактыўная літаратура, гульні] /18.09.2014

puzzlescript.netDSL для стварэння прастых лагічных гульняў! А вось тут puzzlescriptgallery.tumblr.com сабраныя гатовыя гульні, не прапусціце Drop Swap! [англійская, творчасць, гульні, DSL] /18.09.2014

harlekine.neocities.org — генератар персанажаў для RPG. Зроблены на аснове артыкула rpg.ashami.com, які таксама варты ўвагі. [англійская, творчасць, персанажы, RPG] /18.09.2014

alexanderocias.com/tutorials/coffeescript_game_dev.html — урок распрацоўкі браўзерных гульняў на CoffeeScript; я пакуль што не праходзіў. [англійская, гульні, CoffeeScript, вэб] /18.09.2014

nonfictiongames.neocities.org — цікавая класіфікацыя гульняў на сюжэтныя (fiction) і несюжэтныя (non-fiction). Цалкам слушна, што Drop Swap і Dys4ia — зусім розныя рэчы, якія трэба ацэньваць па розных крытэрыях. [англійская, думкі, гульні] /21.09.2014

bitch.neocities.org — проста кадр з комікса з выпадковым тэкстам. [англійская, выпадковае] /21.09.2014

xilene.blogspot.com — я нават не ведаю, як гэта класіфікаваць. Блог з паралельнага свету. [руская, абсурд] /21.09.2014

manifesto.neocities.org — вершы і не толькі. Мне спадабаліся. [англійская, паэзія] /21.09.2014

mintools.neocities.org/#/unix-permissions-calculator — я джва гады хачу такі калькулятар правоў для UNIX-сістэм! Праўда, зваротнага пераўтварэння не хапае. [англійская, unix] /22.09.2014

liteweb.neocities.org — запрапанаваны стандарт для вэба, пад якім я мог бы падпісацца. Дарэчы, гэтая старонка выконвае ўсе гэтыя патрабаванні! :) [англійская, вэб] /23.09.2014

mcnabbs.org/andrew/comments/pipemusic — базавыя паясненні пра валынку. Паясняецца, чым валынка адрозніваецца ад іншых музыкальных інструментаў і чаму ноты для валынкі такія страшныя ў нотах для валынкі так шмат фаршлагаў, і якая розніца паміж лёгкай музыкай і пібэрахкам. [англійская, музыка] /24.09.2014

developer.mozilla.org/en-US/docs/Web/Guide/CSS/Using_multi-column_layouts — некалькі калонак ў браўзеры. Адна з нямногіх рэчаў у CSS3, якая мне падабаецца. [англійская, CSS, вэб] /24.09.2014

boneash.oldgame.tw — кітайскі сайт з старымі гульнямі. [гоюй, гульні] /01.10.2014

ldeniau.web.cern.ch/ldeniau/cos.htmlААП на Сі. [англійская, сі, праграмаванне] /02.10.2014

compilgames.net — вольная платформа для стварэння гульняў без праграмавання. Сам яшчэ не спрабаваў, але выглядае цікава. [англійская, гульні, вэб] /3.10.2014

opengameart.org/forumtopic/practicality-of-cc-by-sa — абмеркаванне практычнасці ліцэнзіі CC-BY-SA на форуме ОўпэнГеймАрта. [англійская, ліцэнзіі] /05.10.2014

allacrost.org — незакончаная JRPG-гульня—доўгабудова, Hero of Allactost. Чакаем. [англійская, гульні, RPG] /05.10.2014

valyriatear.blogspot.com — часткова закончаная гульня на аснове Hero of Allactost. [англійская, гульні, RPG] /05.10.2014

nybooks.com/contributors/tim-parks-2/?tab=tab-blog — цікавая калонка Ціма Паркса пра літаратуру. [англійская, літаратура] /06.10.2014

blog.noctua-software.com/procedural-colors-for-game.html — працэдурны выбар каляроў у гульнях. [англійская, колер, графіка] /07.10.2014

iversity.org — быццам бы нямецкі аналаг Курсеры [англійская, нямецкая, адукацыя] /13.10.2014

1041uuu.tumblr.com — прыгожы піксельарт [графіка, піксельарт] /30.10.2014

www.lostdecadegames.com/how-to-make-a-simple-html5-canvas-game — урокі па стварэнню гульні на JS. [англійская, гульні, вэб] /09.11.2014

spyrestudios.com/30-tutorials-for-html5-browser-games — падборка ўрокаў па напісанню браўзарных гульняў. [англійская, гульні, вэб] /09.11.2014

kennastuff.blogspot.com.au — Зэльда з Зэльдай у галоўнай ролі, хак дзвюх гульняў пра Зэльду. Цудоўная ідэя! [англійская, NES, SNES, гульні] /11.11.2014

tango2010weibo.tumblr.com — вельмі цікавыя малюнкі [графіка] /13.11.2014

avva.livejournal.com/2807056.html і avva.livejournal.com/2806769.html — пра забытыя кнігі, папулярные раней [руская, літаратура] /06.12.2014

unsplash.com — высакаякасныя фатаграфіі пад ліцэнзіяй CC0 (г. зн. можна законна выкарыстоўваць дзе заўгодна, нават не згадваючы імені аўтара) [фатаграфіі] /06.12.2014

ahefner.livejournal.com/20528.html — праграмаванне на NES на мове Коман Лісп [англійская, гульні, праграмаванне, NES, DSL, Common Lisp, лісп] /07.12.2014

contralogic.com/2d-pac-man-style-maze-generation — алгарытм стварэння лабірынтаў у стылі Пэкмэна [англійская, праграмаванне, гульні, выпадковае] /17.12.2014

gameaccessibilityguidelines.com — як рабіць гульні даступнымі для самых розных людей. [англійская, гульні, даступнасць] /18.12.2014

youtube.com/watch?v=ZKZoo_VxBs4 — Ясенчук Кацярына «Про любов мовчу», выкананне на бандуры! [музыка, песні] /23.12.2014

http://www.academia.edu/3623945/Gothic_Monster_and_Chinese_Cultural_Identity_Analysis_of_The_Note_of_Ghoul_or_Grave_Robbers_Chronicle_Book_Chapter_ — цікава пра кітайскіх монстраў дзяньсы [кітай, міфалогія, папулярная культура] /13.03.2015

vk.com/club22093079 — паблік «Беспартия». [руская, анархізм] /06.05.2015

getwatergame.com — гульня «Get Water», закліканая прыцягнуць увагу да праблемы недахопу вады ў свеце [англійская, гульні, андроід, android, айос, ios] /08.06.2015

www.nikkei.com/article/DGXNASDB04004_U2A900C1000000 — пра назвы Расіі ў японскай [японская, тапонімы] /08.06.2015

naviny.by/rubrics/society/2015/06/10/ic_articles_116_189085/ — цікава пра тое, што прапануюць у беларускіх кафэ як нацыянальную кухню [руская, беларусь, ежа] /10.06.2015

danheller.com/blog/posts/creative-commons-and-photography.html — артыкул з крытыкай ліцэнзій Creative Commons. Гл. таксама opengameart.org/forumtopic/creative-commons-considered-harmful — абмеркаванне гэтага арткула на OpenGameArt. [англійская, ліцэнзіі] /12.06.2015

technicolorlondoncomic.com [англійская, комікс] /19.06.2015

youtube.com/playlist?list=PLJic7bfGlo3qlgmccaaNAXTChp_Ny8CE4 — праект «100 год жаночай прыгажосці» пра тое, як мяняецца паняцце «прыгожая» [англійская, ютуб, відэа, прыгажосць] /06.07.2015

www.adme.ru/tvorchestvo-hudozhniki/vot-o-chem-stoit-pomnit-prezhde-chem-sudit-okruzhayuschih-965710/ — «аўстралійскі ілюстратар Тобі Морыс стварыў комікс, які нагадвае нам, што не кожны чалавек у гэтым жыцці мае тыя ж магчымасці, што і мы» [руская, комікс] /07.07.2015

maiorova.livejournal.com/210774.html — Лера Барадзіцкі, «Як мова ўплывае на мысленне»; цікавы артыкул [руская, лінгвістыка, мысленне] /01.02.2016

digitalsynopsis.com/design/reflections-of-the-past-tom-hussey — цікавы фотапраект, у якім старыя людзі глядзяць на сябе ў маладосці [англійская, прыгажосць, старасць] /01.02.2016

sivers.org/pg — чаму варта трымаць код у базе даных [англійская, праграмаванне, базы даных] /09.02.2016

madameberry.com — распрацоўшчыца гульняў [англійская, людзі, творчасць, гульні] /26.02.2016

wildelifecomic.com — комікс пра пісьменніка, здань і ваўкалака [англійская, коміксы] /26.02.2016

lookatme.ru/tags/Цифровой этикет — рубрыка «Цыфравы этыкет» пра паводзіны ў інтэрнэце. З абаснаваннямі, чаму так лепей [руская, інтэрнэт, паводзіны] /08.08.2016

languagejones.com/blog-1/2016/7/8/the-linguistics-of-blm-scalar-implicature-and-social-controversy — паясненне, як кантэкст уплывае на разуменне фразы «жыцці чорных важныя» [англійская, лінгвістыка, кантэкст] /12.08.2016

acvarial.neocities.org — прыгожыя піксельныя іконкі [руская, піксельарт] /13.08.2016

zbruc.eu/node/41931 — пра чаргаванне у/в ва ўкраінскай і неадпаведнасць правапісу і вымаўлення [украінская, лінгвістыка, правапіс] /19.08.2016

strangehistory.net/2010/11/02/the-parrots-of-the-atures/ — гісторыя пра папугая, які апошнім размаўляў на мёртвай мове [лінгвістыка, птушкі] /19.08.2016

medium.com/@typeoneerror/the-language-of-helping-b29889b538d8 — пра тое, як пісаць адказы ў інтэрнэце для шырокага кола людзей, і чаму гэта важна [англійская, інтэрнэт, паводзіны] /24.08.2016

eoru.ru — эсперантска-руска-эсперантскі слоўнік [руская, эсперанта, лінгвістыка, слоўнік] /24.08.2016

youtube.com/watch?v=rl-V2IsUprQ — відэа пра тое, як напісаць сваю мелодыю [англійская, музыка, творчасць] /24.08.2016

themarysue.com/women-work-pay-drops-for-everyone-which-is-stupid/ [англійская, фемінізм, зарплата] /04.09.2016

www.theguardian.com/books/2015/jul/17/postcapitalism-end-of-capitalism-begun — цікавы артыкул пра тое, як кампʼютары і віртуальныя тавары мяняюць эканоміку [англійская, палітыка, эканоміка] /01.12.2016