Большасць маёй графікі персанажаў створаная на аснове шаблона Святланы Кушнаровай. Уся графіка распаўсюджваецца па ліцэнзіі CC-BY 3.0 ці OGA BY (на Ваш выбар): вы можаце выкарыстоўваць яе, калі дадзіце спасылку на гэты сайт. Але месцамі графіка заснаваная на чужой графіцы, ці на ёй намаляваныя чужыя персанажы! У такім выпадку Вам трэба самім вызначыць, ці маеце Вы права яе выкарыстоўваць.
10 лістапада 2016 года
Вось яшчэ адна старэйшая жанчына, Мванаджума:
Як і іншая графіка маіх персанажаў, яна намаляваная на аснове шаблона Святланы Кушнаровай і распаўсюджваецца па ліцэнзіях CC-BY 3.0 ці OGA BY (на ваш выбар). Калі будзеце выкарыстоўваць дзесьці, пазначце, што графіка ўзятая з сайта harbata.neocities.org.
23 ліпеня 2015 года
Паспрабаваў намаляваць кагосьці старэйшага. Знаёмцеся, Ксенька:
Як і іншая графіка маіх персанажаў, намаляваная на аснове шаблона Святланы Кушнаровай і распаўсюджваецца па ліцэнзіях CC-BY 3.0 ці OGA BY (на ваш выбар). Калі будзеце выкарыстоўваць дзесьці, пазначце, што графіка ўзятая з сайта harbata.neocities.org.
18—20 студзеня 2015 года
Вось яшчэ два цалкам прыдуманых мной персанажа — Ханна і Джордж. Ханна ў вячэрняй сукенцы, Джордж у касцюме:
Я крыху эксперыментаваў з валасамі і таму яны ў іх розных адценняў чорнага. У мяне не вельмі атрымоўваецца добра іх намаляваць, і не ведаю, як лепей. Магчыма, спынюся на чымсьці сярэднім.
Як і іншыя мае персанажы, зроблена на аснове шаблона Святланы Кушнаровай і распаўсюджваецца па ліцэнзіях CC-BY 3.0 ці OGA BY (на ваш выбар). Калі будзеце выкарыстоўваць дзесьці, пазначце, што графіка ўзятая з сайта harbata.neocities.org.
16—17 студзеня 2015 года
Паспрабаваў намаляваць Перац, гераіню комікса «Перац і Морква» (Pepper and Carrot) Давіда Рэвуа. Пачытаць гэты комікс можна па-англійску тут, а па-руску тут (пакуль што пераклад няпоўны). Гэта апэнсорсны комікс, які распаўсюджваецца па ліцэнзіі CC-BY 3.0, таму з графікай і персанажамі можна рабіць усё, што заўгодна!
Праблема ў тым, што Перац пераапранаецца ад выпуска да выпуску, а колер яе валасоў залежыць ад асвятлення. Я выбраў вопратку з серый 3 і 4 (праўда, забыўся пра нарукаўнік), а валасы спачатку намаляваў не тым колерам. Вырашыў выставіць абодва варыянта валасоў, а таксама варыянт без капялюша:
Я таксама паспрабаваў намаляваць Моркву, ката—асістэнта Перац, але ён у мяне атрымаўся не вельмі добра. Калі чэсна, зусім не падобны. Але глядзіце самі:
Перац і фіялетававалосая дзяўчына створаныя на аснове гэтага шаблона, але я зменшыў яго на 1 піксель (Перац не вельмі высокая). Ліцэнзія на ўсё CC-BY 3.0 ці OGA BY: можна выкарыстоўваць дзе заўгодна пры наяўнасці спасылкі, што графіка з сайта harbata.neocities.org. Калі Вы выкарыстоўваеце першы варыянт ці ката, магчыма, варта адзначыць, што графіка створаная на аснове комікса Дэвіда Рэвуа і даць спасылку на комікс. Праўда, у прынцыпе падабенства не такое вялікае, таму можаце і не даваць, калі выкарыстоўваеце яе не як Перац.
15 студзеня 2015 года
Прыдумаў сваю гераіню. Знаёмцеся, Трыянта. Трыянта — гэта ад украінскага «троянда» (а што, калі «Роза» — нармальнае імя, дык чым Трыянта дрэнная?). Я паспрабаваў зрабіць яе скуру цямнейшай, але не ўпэўнены, ці гэта ў мяне добра атрымалася, так што вось яшчэ і святлейшы варыянт. Акрамя таго, я не ўпэўнены, што такая прычоска нармальна выглядае.
Аноўлена 19 студзеня: я крыху анавіў Трыянту, змяніўшы колер скуры і крыху змяніўшы выгляд спераду, каб фігура супадала з фігурай на кадрах збоку:
Гэта цалкам мой персанаж, створаны на аснове гэтага шаблона. Можна вольна (ліцэнзія CC-BY 3.0 ці OGA BY) выкарыстоўваць у сваіх гульнях, калі недзе пазначыце, што графіка ўзятая з сайта harbata.neocities.org.
5—11 студзеня 2015 года
Я паспрабаваў намаляваць персанажаў анімэ «Інуяся». Поўнасцю намаляваў Інуясю і Кагуру. Атрымаліся не вельмі добра, але ж я яшчэ толькі вучуся. :) Кагура, як выявілася, пераапранаецца ад серыі да серыі, таму я выбраў яе кімано з 39—40 серый.
Яшчэ паспрабаваў намаляваць Дзякена і Сіппа, але толькі з аднога боку. Магчыма потым скончу.
Гэта персанажы з аніме, таму распаўсюджваюцца «на правах фанарта».